Вольскі апублікаваў новы кліп на песню, прысвечаную паўстанцам Каліноўскага

22/11/2019 - 18:44

Лявон Вольскі сёння апублікаваў новы кліп на песню "Калі ідуць на абардаж".

Гэтая песня напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча "Павешаным 1863 года" і прысвечаная паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Сімвалічна, што новы кліп з'явіўся акурат у дзень, калі ў Вільні адбываецца перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі