Вольга Мазуронак паставіла рэкорд Беларусі на марафоне ў ЗША — World Athletics

24/09/2024 - 11:26

Вольга Мазуронак / deal.town

На марафоне Grandma's Marathon, які прайшоў у штаце Мінесота 22 чэрвеня, беларуская бягуха Вольга Мазуронак прыбегла першай.

Яна пабіла рэкорд гэтага марафону і ўстанавіла новы асабісты рэкорд — 2:23:52. Мінулы рэкорд (2:23:54) яна паставіла ў 2016 годзе ў Лондане.

Як заўважыў Беларускі фонд спартовай салідарнсці, гэты вынік Вольгі Мазуронак стаў нацыянальным рэкордам Беларусі, што прызнаў World Athletics.

За апошнія два з паловай гады гэта другі марафон для Мазуронак. Яна чэмпіёнка Еўропы 2018 года ў гэтай дысцыпліне. На Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра і Гульнях-2020 у Токіа беларуская бягуха фінішавала пятай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі