Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Курапаты на 735 рублёў

29/10/2018 - 14:09

29 кастрычніка суд Мінскага раёна аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага на 735 рублёў (30 базавых велічыняў). 

Нагодай стала тое, што Рымашэўскі стаяў на фоне бела-чырвонага белага сцяга і публічна выказваў меркаванне наконт рэстарана “Поедем поедим”, паведамляе прэс-служба БХД. Суддзя на пасяджэнні спытаўся, ці меў палітык дазвол на выказванне свайго меркавання і хто яму яго даў. 

“Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш беларускі суд”, — пракаментаваў Рымашэўскі выказванні суддзі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі