Віталь Клічко завёў трактар "Беларус" з другой спробы (фота)

27/12/2015 - 15:32

Кіеў закупіў 30 трактароў "Беларус" для ўборкі тратуараў і двароў ад снегу ўзімку, паведамляе сайт кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі.

Мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко агледзеў новую тэхніку і праехаўся на адным з трактароў. Як адзначае інтэрнэт-газета "Салідарнасць", завесці трактар Клічко здолеў толькі з другой спробы.

Фота: kievcity.gov.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі