Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал парнага разраду на турніры ў Мадрыдзе

03/05/2023 - 16:42
Беатрыс Хадад Мая і Вікторыя Азаранка / twitter.com/AlemTenis

На тэнісным турніры WTA ў Мадрыдзе беларуска Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая выйгралі матч 1/4 фіналу і выйшлі ў паўфінал.

Іх саперніцамі былі іспанка Паўла Бадоса і амерыканка Бетані Матэк-Сандс.

Гульня працягвалася 1 гадзіну 47 хвілінаў і скончылася з лікам  7:6 (0), 7:5.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі