Вікторыя Азаранка / twitter.com/CincyTennis
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніру серыі "Прэм'ер" у амерыканскім Цынцынаці. Яе суперніцай была расіянка Людміла Самсонава.
Для перамогі Азаранка спатрэбілася два сэты, якія завяршыліся з лікам 6:2, 6:3.
У 1/16 фіналу беларуска сустрэнецца на корце з амерыканкай Элісан Рыске (37-е месца ў рэйтынгу WTA). Азаранка зараз займае ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі 15-е месца.
На турніры ў Цынцынаці стартавала яшчэ адна беларуска — Аляксандра Сасновіч. Аднак яна не змагла выйсці ў другі круг, саступіла Хізэр Уотсан з Вялікабрытаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут