Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка дала інтэрв’ю тэлеканалу Еўраспорт, якое выйшла ў праграме The Loft. Спартсменка распавяла пра свой характар, звычкі і ўпадабанні.
Паводле Азаранкі, яна магла б працаваць на тэлебачанні, калі б не тэніс. Аднак гэты від спорту быў яе марай з дзяцінства і застаецца марай дагэтуль. У размове з журналістам тэлеканала спартсменка распавяла, што не любіла матэматыку ў школе і вучылася ёй, каб умець лічыць грошы. Калі ж яе спыталі пра любімую лаянку, то Вікторыя назвала слова “п...ц”.
Таксама Азаранка праспявала дзяржаўны гімн Беларусі, акампануючы сабе на барабанах.
Фота: ctv.by