Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (51-ы нумар у рэйтынгу WTA) на турніры ў Рыме атрымала другую перамогу.
Наша суайчынніца сустракалася з украінкай Элінай Світолінай (6) і перамагла яе ў трохсэтавым паядынку — 4:6, 6:1, 7:5. У трэцяй партыі Азаранка саступала 2:5, але здолела ўзяць 5 геймаў запар і перамагла.
У першай сустрэчы беларуска абыграла кітайскую тэнісістку Чжан Шуай (48) — 6:2, 6:1.
Турнір у Рыме завершыцца 19 траўня.