Вікторыя Азаранка не выступіць на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе

08/01/2018 - 06:43

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прапусціць адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на дырэктара турніру Крэйга Цілі.

Беларуска адмовілася ад выступаў у сувязі з судовым разбіральніцтвам наконт апекі над яе сынам Леа. Гэты ж судовы працэс перашкодзіў Вікторыі выступіць на спаборніцтвах у Оклендзе.

У снежні арганізатары турніру ў Аўстраліі далі Азаранка "ўайлд-кард". Цяпер замест яе на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі выступіць Айла Тамлянавіч (108-ы нумар у рэйтынгу WTA).

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі пройдзе з 15 па 28 студзеня. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі