Вікторыя Азаранка нарадзіла сына

20/12/2016 - 04:18

Славутая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка нарадзіла сына. Адбылося гэта 20 снежня ў ЗША.

"Сёння ў мяне быў самы цяжкі бой і мая самая лепшая перамога!" напісала шчаслівая маці ў Instagram. Паводле Азаранкі, хлопчык нарадзіўся "здаровым і шчаслівым".

Вікторыі 27 гадоў. У мінулым яна — першая ракетка свету. У ліпені 2016-га Азаранка аб'явіла пра сваю цяжарнасць. Ад таго часу яна прыпыніла выступленні. Тым не менш, па выніках сезону беларуская тэнісістка захавала за сабой 13-е месца ў рэйтынгу.

Вядома, што маладым чалавекам Вікторыі Азаранкі з'яўляецца амерыканец Білі Макінг.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі