Вікторыя Азаранка на турніры ў Рыме абыграла Магду Лінет

10/05/2024 - 16:40

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка на турніры ў Рыме абыграла Магду Лінет з Польшчы — 6:7(5:7), 6:4, 6:3. Гэта быў паядынак 1/32 фіналу. Азаранка — 24-я ракетка свету, яе саперніца — 51-я.

Раней у 1/16 фіналу выйшла Аляксандра Сасновіч (113). У нядзелю яна згуляе з немкай Ангелікай Кербер (331).

У пятніцу Арына Сабаленка (2) ў матчы 1/32 фіналу згуляе з амерыканкай Кэці Валынец (109). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі