Вікторыя Азаранка адмовілася выступаць на Алімпіядзе ў Токіа

15/07/2021 - 17:15

Вікторыя Азаранка адмовілася выступаць на Алімпіядзе ў Токіа. Беларуская тэнісістка напісала ў Instagram, што прыняла "вельмі цяжкае... рашэнне".

"Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі мы сутыкаемся ў сувязі з пандэміяй, у глыбіні душы я ведаю, што гэта было правільнае рашэнне для мяне і маёй каманды", — піша Азаранка. І, відаць, каб ніхто не пабачыў у яе рашэнні палітыкі, дадала, што "з нецярпеннем" чакае Алімпіяды 2024 года ў Парыжы (ёй тады, дарэчы, будзе 35 гадоў), "каб прадстаўляць Беларусь". Яна пажадала "усім спартсменам бяспечных, здаровых і паспяховых гульняў".

На Алімпіядзе Азаранка мусіла выступаць і ў адзіночным разрадзе, і ў парным (разам з Арынай Сабаленка). У 2012-м Вікторыя на Гульнях у Лондане ў міксце разам з Максімам Мірным заваявала золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі