Відэа разраду маланкі з хуткасцю 700 кадраў за секунду

26/05/2016 - 15:18

Навукоўцы з Тэхналагічнага інстытута Фларыды знялі разрад маланкі падчас навальніцы з хуткасцю 7000 кадраў за секунду. Запаволеную здымку з'явы прыроды (700 кадраў за секунду) яны апублікавалі на YouTube. На відэа відаць, як ад маланкі адлятаюць асобныя зарады, можна пабачыць удар аб зямлю.

Запіс быў зроблены падчас шторму. Яго зрабіў прафесар Нінг'ю Лю з Лабараторыі геакасмічнай фізікі, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі