Відэа: Лукашэнка на выбар з 5 кандыдатаў патраціў каля 20 секунд

11/09/2016 - 09:58

Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў аб 11-й гадзіне. На яго Старавіленскай акрузе №105 балатуецца 5 чалавек. Сярод іх — спявачка Ірына Дарафеева, прадстаўнік ЛДПБ Алег Часалаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, сябра КПБ Кірыл Герасімаў і беспартыйны Андрэй Козік, сыны былога кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка. На выбарчым участку Лукашэнка традыцыйна з’явіўся разам з малодшым сынам Мікалаем, але ў кабінку зайшоў адзін. Для таго, каб паставіць птушку і кінуць бюлетэнь у скрынку, кіраўніку краіны спатрэбілася каля 20 секунд.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі