Відэа фантастычнага гола гульца "Арсенала" Аліўе Жыру

02/01/2017 - 10:48

Нападаючы лонданскага "Арсенала" і футбольнай зборнай Францыі 30-гадовы Аліўе Жыру забіў фантастычны гол. У матчы чэмпіянату Англіі ў падзенні ён нанёс удар пяткай ("ударам скарпіёна"), і мяч заляцеў у браму "Крыстал Пэлас" рыкашэтам ад перакладзіны. У выніку "Арсенал" выйграў з лікам 2:0.

У чэмпіянаце Англіі лідыруе "Чэлсі" — 49 ачкоў, на другім месцы знаходзіцца "Ліверпуль" — 43, на трэцім — "Арсенал", у якога 40 ачкоў. Ужо сёння стартуе 20-ы тур.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі