Віцяблянку, якая ўчыніла скандал у аптэцы, аштрафавалі на 368 рублёў

01/09/2017 - 09:26

1 верасня суд Першамайскага раёна Віцебска скончыў разгляд адміністрацыйнай справы 35-гадовай Марыны Паяркавай, якая стала стала вядомая пасля скандалу ў гарадской аптэцы.

Жанчыну вінавацілі ў здзяйсненні абразе і дробным хуліганстве. На судзе Паяркава прызнала сваю віну і папрасіла прабачэння ў загадчыка аптэкі Максіма Самсонава. "Я чалавек запальчывы, і ў гэтай сітуацыі паводзіла сябе непрыгожа (...). Раскайваюся, бачыла сябе збоку на відэа з аптэкі, як гэта выглядала. Але і мяне потым абразілі тысячы людзей", — цытуе tut.by словы віцяблянкі на судзе.

Загадчык аптэкі Максім Самсонаў прыняў прабачэнні і заявіў, што гатовы прымірыцца. У сувязі з гэтым суд закрыў справу за абразу. А за дробнае хуліганства жанчыну аштрафавалі на 368 рублёў (16 базавых велічыняў). Разгляд справы заняло менш за паўгадзіны.

Здарэнне адбылося 9 жнiўня. Віцяблянка Марына Паяркава прыйшла ў аптэку з мопсам на ланцугу. На заўвагу правізара, што ўваход з жывёламі ў аптэку забаронены і абслугоўваць яе не будуць, жанчына наладзіла скандар і стала абражаць загадчыка аптэкі. 

Інцыдэнт быў запісаны на камеру відэаназірання. Самсонаў размясціў запіс у інтэрнэце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі