Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента адмаўляе сваю датычнасць да карупцыйнага скандалу

13/12/2022 - 12:43
Еўрапейскі парламент / europarl.europa.eu

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента, дэпутатка ад Грэцыі Ева Кайлі адмаўляе сваю датычнасць да карупцыйнага скандалу ў Еўрапарламенце, піша ВВС.

Кайлі — адна з затрыманых у рамках расследавання карупцыйнага скандалу ў Еўрапарламенце. Чатырох палітыкаў падазраюць у хабарніцтве.

Следства мяркуе, што неназваная дзяржава Персідскага заліва на працягу некалькіх месяцаў уплывала на эканамічныя і палітычныя рашэнні Еўрапарламента. СМІ пішуць, што хабар спрабаваў перадаваць Катар. Аднак прадстаўнік урада Катара ў каментары AFP адмаўляе абвінавачванні.

На гэтым тыдні на разгляд дэпутатаў Еўрапарламента мусілі вынесці рэкамендацыю адносна дазволу бязвізавага ўезду для катарцаў у ЕС. Але цяпер гэтае галасаванне адклалі.
 

Якія доказы?

У пятніцу ў Бруселі прайшлі 16 ператрусаў. У рамках ператрусаў былі канфіскаваныя грашовыя сродкі на суму каля 600 тыс. еўра. У падазраваных таксама канфіскавалі камп'ютары і мабільныя тэлефоны.

Адвакат Кайлі не пацвярджае, але і не аспрэчвае таго, што ў яе доме таксама знайшлі буйную суму грошай наяўнымі.

"Я не ўяўляю, ці былі знойдзеныя якія-небудзь грошы і колькі іх было знойдзена", — цытуе абаронцу ВВС.

Усім чатыром падазраваным выставілі абвінавачанні ва "ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, адмыванні грошай і карупцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі