Віцэ-прэм'ерам, адказным за сельскую гаспадарку, стаў Леанід Заяц

21/03/2022 - 08:52

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Зайца віцэ-прэм'ерам, адказным за сельскую гаспадарку.

Тры гады таму, у сакавіку 2019-га, Лукашэнка абураўся "абасранымі каровамі" ў аграхолдынгу "Купалаўскае" на Шклоўшчыне. Ён пагражаў Зайцу кайданкамі, але ўрэшце проста зняў яго з пасады міністра сельскай гаспадаркі і прызначыў кіраўніком Магілёўскай вобласці.

Напрыканцы 2021-га Заяц быў прызначаны ў Савет Рэспублікі. Там ён стаў намеснікам старшыні.

Ва ўрад ён прыходзіць на месца Аляксандра Субоціна, які ў снежні 2021 года быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі