В'етнам забараніў фільм “Барбі” — вы здзівіцеся, калі даведаецеся, чаму

09/07/2023 - 11:20
Усё з-за мульціковай мапы з пункцірнай лініяй, якую паказалі ў фільме / pixabay

В'етнам раззлавала мапа, якую паказалі ў трэйлеры “Барбі”, піша Variety. Стваральнікі фільма кажуць, яны вырашылі пункцірам намаляваць шлях гераіні ад яе жыцця ў “розом свеце” да рэальнага свету. І, маўляў, выкарысталі такую ж пункцірную лінію, якую часта малююць у дзіцячых мультфільмах, каб паказаць шлях персанажа.

Здавалася б, пры чым тут В'етнам? У кіраўніцтва краіны гэта лінія выклікала непрыемныя асацыяцыі.

Справа ў тым, што падобную пункцірную лінію выкарыстоўвае Кітай, каб пазначаць на мапе свае прэтэнзіі ў Паўднёва-Кітайскім моры. В'етнам і Кітай у гэтым рэгіёне прэтэндуюць на адны і тыя ж выспы.

“Гэтыя малюнкі — уяўнае падарожжа Барбі з “Краіны Барбі” у “рэальны свет”. Яны не прызначаліся для якіх-небудзь [палітычных] заяў”, — сказаў прадстаўнік Warner Bros. Film Group .

Стваральнікі “Барбі” звяртаюць увагу В'етнама на тое, што ў кітайскай лініі — 9 пункцірных рысак. А ў лініі ў мультыку толькі восем. Але В'етнам пакуль што не паверыў у версію студыі. Прынамсі, ліцэнзіі на паказ у В'етнаме “Барбі” пакуль гэтак і не атрымала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі