Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітвязняў у Беларусі

02/07/2024 - 17:57

У Беларусі больш за 1400 палітвязняў / shutterstock / Fanni_2021

Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітвязняў у Беларусі. "Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя... У асноўным, з ракавымі захворваннямі", — заявіў ён 2 ліпеня, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці РБ.

У Беларусі на сённяшні дзень больш за 1400 палітвязняў. Праваабаронцы пішуць, што як мінімум 91 палітвязень цяпер знаходзіцца ў зняволенні ў цяжкім стане здароўя. За кратамі знаходзяцца як мінімум сем палітвязняў з анкалогіяй. Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Войніч смяротна хворы, яму патрэбная тэрміновая перасадка печані. Сярод палітвязяў ёсць хворы на рак 67-гадовы Рыгор Кастусёў, былы старшыня Партыі БНФ. У палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкінай анкалогію дыягнаставалі ўжо ў зняволенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі