У камароў іграюць гармоны, а ў Нідэрландах неўраджай з-за надвор'я — #ІхНоравы

02/07/2024 - 16:44

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Нямецкі футбольны саюз аштрафавалі на 20 тысяч еўра з-за Крыштыяну Раналду. Не, ён нічога не нарабіў. Уся справа ў назойлівых фанатах, якія атакуюць партугальца проста на футбольным полі з просьбамі зрабіць сэлфі. Тым часам паводзіны іншых назойлівых стварэнняў — камароў — знайшлі простае тлумачэнне: у іх сваволяць гармоны.

Пра гэта і не толькі — чытайце ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін за дзень.

 

Надвор'е пагражае ўраджаю

“У нас была вельмі дажджлівая вясна і сухое лета, таму ў раслін развіліся вельмі малыя карані”, — кажа фермер Бастыян Блок, які валодае і апрацоўвае 90 гектараў зямлі ў Свіфтэрбанце (Нідэрланды).

Тыба ван дэр Стэн, сузаснавальнік сацыяльнай кампаніі No Waste Army, якая дапамагае фермерам, заявіў, што фермеры церпяць ад экстрэмальных умоваў надвор'я, звязаных з кліматычным крызісам, таму іх ураджаю цяжэй адпавядаць сучасным стандартам якасці. 

Дажджлівая восень, зіма і вясна паставілі пад пагрозу ўраджай шпінату і бульбы. Спецыяліст па сельскай гаспадарцы фермерскага саюза LOT Эвелін Дрэнт сказала, што 61% нідэрландскіх фермераў паведамляюць пра страту ўраджаю з-за экстрэмальных умоў надвор'я. Хутка гэта можа стаць праблемай не толькі для Нідэрландаў. 

 

Эколагаў з Камбоджы пасадзілі за крытыку ўладаў

У Камбоджы 10 актывістаў-эколагаў, якія адкрыта казалі пра забруджванне рэк, арыштавалі за арганізацыю змовы супраць урада. Многія назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

Членам групы Mother Nature ў 2021 годзе выставілі абвінавачанні з-за таго, што яны задакументавалі скід адходаў у раку Танлесап у Пнампені, недалёка ад каралеўскага палаца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі