Velcom арганізаваў у Беларусі збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў

23/05/2016 - 17:18

Velcom арганізаваў упершыню ў Беларусі збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў. У цэнтрах продажаў і абслугоўвання 23 траўня ўстанавілі кантэйнеры для іх збору. Прэс-служба кампаніі адзначае, што кожны жадаючы зможа абсалютна бясплатна здаць на ўтылізацыю адпрацаванае абсталяванне і тым самым зробіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.

Калі кантэйнеры будуць запаўняцца, адпрацаванае абсталяванне перададуць арганізацыі па перапрацоўцы адходаў электрычнай і электроннай тэхнікі — ААТ "БелВТІ". Velcom абяцае адсачыць, каб мабільныя прылады "ўтылізавалі з улікам экалагічных інтарэсаў".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі