Навальніца зламала бігборд у Мінску (фота)

13/07/2017 - 17:12

На вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску вецер "паклаў" вялікі рэкламны шчыт на аўтамабіль, які стаяў пад ім. Фота, якія апублікавалі карыстальнікі форума партала Onliner, заўважыла "Наша Ніва".

Падчас здарэння ў машыне нікога не было, людзі не пацярпелі.

"Рок за Баброў" піярыцца, як можа.

Сёлета залева была не такой жорсткай, як год таму. Вось як Мінск выглядаў 13 ліпеня 2016 года.

13 ліпеня 2016 года, Мінск.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі