Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў візіт спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі на Тайвань. "Што б цяпер, пасля пасадкі "Боінга" Н. Пэлосі, не рабіў Кітай, гэта было б ужо позна. Пекін саступіў... — піша ён. — Чаму і для чаго, гэта зараз велізарнае поле для аналітыкі і прадракальнікаў. Галоўнае ў тым, што Вашынгтон правільна разлічыў рэакцыю Кітая — шмат шуму і... нічога!"
Суздальцаў перакананы, што Нэнсі Пэлосі ўжо ўвайшла ў сусветную гісторыю.
Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША 2 жніўня прыляцела на Тайвань, нягледзячы на пагрозы і пратэсты Пекіна. КНР не рашылася на нейкія агрэсіўныя крокі, абмежавалася чарговай заявай з абурэннем і пратэстам. А яшчэ былі анансаваныя вайсковыя вучэнні вакол Тайваня ў бліжэйшы час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут