Валянціне Барадулінай сабралі грошы на святло на некалькі гадоў наперад

24/07/2019 - 07:43

Валянціне Барадулінай сабралі грошы на святло на некалькі гадоў наперад. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Энергазбыт быў уражаны гэтай акцыяй неабыякавых беларусаў па падтрымцы ўдавы народнага паэта Рыгора Барадуліна. "За святло для Валянціны Барадулінай паступіла 650(!) плацяжоў", — піша Лабадзенка.

Як інфармавала Еўрарадыё, запазычанасць за святло 80-гадовай Барадулінай, якая пасля смерці ў 2014 годзе мужа жыве адна, складала 917 рублёў. У кватэры з электраплітой была адключана электрычнасць. Грошы былі сабраныя хутка і запазычанасць ліквідавалі, святло ў кватэры аператыўна падключылі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі