Вакол каляднай ялінкі ў Бабруйску паставілі ажно дзве агароджы

14/12/2017 - 18:13

У цэнтры Бабруйску паставілі калядную ялінку. Вакол яе чамусьці выставілі ажно дзве агароджы. Як паведамляе тэлеканал "Белсат" фотаздымак дзіўнай бабруйскай ялінкі абнародавала ў сацсетках Марына Маўчанава-Бушынская.

У дарожна-эксплуатацыйнай службе БУКДДЭП журналістам "Белсата" патлумачылі, што агароджа патрэбная, "каб людзі не скакалі пад ялінку". Дыспетчар службы патлумачыла, што да ялінкі падведзеная электрычнасць, таму агароджа перасцерагае ад няшчаснага выпадку.

А вось навошта вакол агароджы паставілі яшчэ адну, у арганізацыі не ведаюць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі