Іван Ступак / фота з архіва
Сярод банальнасцяў і звыклых абвінавачанняў у бок Захаду ў прамовах што Пуціна, што Лукашэнкі былі тэзісы, якія ў пэўнай ступені раскрываюць таямніцы апошніх падзей, — ад паходу вагнераўцаў на Маскву да ролі Лукашэнкі ў заканчэнні “прыгожынскага недамяцяжу” і прычын з’яўлення ў Беларусі злачынцаў з бандыцкага фармавання “Вагнер”. Калі яны не хочуць падпісваць кантракт з расійскім Мінабароны ці разыходзіцца па дамах, Пуцін прапанаваў ім “сысці ў Белоруссію”. І нібыта гэтыя забойцы-чужынцы разам са зброяй ужо кіруюцца ў бок нашай краіны.
Ці сапраўды роля Лукашэнкі ў “замірэнні Прыгожына” была такой, як ён цяпер апісвае? Навошта Лукашэнку патрэбны Прыгожын, а Прыгожыну — Беларусь? Ці ёсць пагроза заходу вагнераўцаў з Беларусі ва Украіну і якія небяспекі для беларусаў нясе суседства з наёмнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут