Ваду з-пад крана ў пацярпелых ад аварыі раёнах Мінска зноў можна піць

23/04/2021 - 08:28

Водаправодная вада ў пацярпелых ад аварыі раёнах Мінска "адпавядае паказчыкам бяспекі, усталяваных гігіенічным нарматывам", паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Вада можа быць выкарыстаная ў пітных мэтах",  заявілі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары ў сераду, 21 красавіка. Адразу ў некалькіх раёнах — Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім — знікла вада. Адначасова ў сацсетках пачалі з'яўляцца фота і відэа з вуліцы Убарэвіча, грунтоўна затопленай вадой. Пасля поўначы аварыя на водаправодзе была лакалізаваная, было адноўленае водазабеспячэнне, але санслужбы папярэдзілі, што праз аварыю "магчымае пагаршэнне якасці вады", і рэкамендавалі не піць ваду з-пад крана да атрымання вынікаў даследаванняў.

Гарадскія ўлады ўжо назвалі дзве магчымыя прычыны аварыі: водаправод пашкодзілі падчас будаўніча-мантажных прац альбо паўплывала дрэнная якасць чыгуну, што прывяло да паскоранага зносу трубаправода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі