Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў зацверджаны часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны. Адпаведнае рашэнне прынялі 8 верасня на сумесным пасяджэнні Заканадаўчая палата і Сенат Олій Мажліс (верхняя і ніжняя палаты парламента).
Старшыня сената Нігматула Юлдашаў, які кіраваў Узбекістанам пасля смерці Іслама Карымава, узяў самаадвод.
Пра смерць 78-гадовага Карымава афіцыйна было абвешчана 2 верасня. Ён кіраваў Узбекістанам з 1991 года.
Шаўкат Мірзіёеў нарадзіўся ў 1957 годзе. Ён скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі. Мірзіёеў зрабіў чынавенскую кар'еру, з 2003 года быў прэм'ер-міністрам Узбекістана.