Расійскія вайскоўцы ўцякаюць / ria.ru
Ва Украіне пасля 24 лютага 2022-га загінулі больш за 20 расійскіх генералаў, паведамляе Nikkei. Выданне спасылаецца на даныя японскай разведкі, атрыманыя ў супрацоўніцтве са спецслужбамі ЗША і краін Еўропы.
Паводле адной версіі, украінцы змаглі вызначыць, дзе знаходзяцца расійскія генералы, па сігналах мабільных тэлефонаў. Паводле іншай версіі, гэтаму паспрыялі інфарматары ў акупаваных рэгіёнах Данбаса.
На жнівень мінулага года, паводле даных брытанскай разведкі, загінулі не менш за 10 генералаў расійскай арміі. Мінабароны РФ з верасня 2022-га пра страты расіян нічога не паведамляе. Генштаб Узброеных сіл Украіны сцвярджае, што на 9 лютага 2023-га знішчана 135 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут