Ва Украіне сарвалі канцэрт гурта Brutto, Міхалок выступіў на ганку

04/06/2016 - 09:07

Ва Украіне сарвалі канцэрт беларускага гурта Brutto. Памяшканне ў Дняпры (былы Днепрапятроўск) было эвакуяванае пасля паведамлення пра нібыта закладзенае там выбуховае прыстасаванне. Адбылося гэта ўжо падчас канцэрту.

Лідар Brutto Сяргей Міхалок напісаў у Facebook: "Выйшлі... на ганак клуба "Квадрат" і дружным сямейным колам праспявалі "Воіны Святла", "Грай" і "Я веру". На біс — "Сонца" хорам з новымі сябрамі Brutto! Дзякуй, хлопцы, за вытрымку і афігенную атмасферу".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі