Пакуль невядома, калі закон будзе зменены / unsplash.com
Ва Украіне могуць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Дзяржаўная міграцыйная служба апублікавала адпаведны законапраект, паведаміла Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне.
Так патлумачылі, што для грамадзян Беларусі праект прадугледжвае магчымасць:
— абменьваць пасведчанне на часовае пражыванне з пратэрмінаваным беларускім пашпартам у вызначаных законам выпадках;
— афармляць пасведчанне на пастаяннае пражыванне з пратэрмінаваным пашпартам, а ў асобных выпадках — нават з копіяй страчанага пашпарта, калі ён раней падаваўся ў ДМС;
— захоўваць законнасць знаходжання ва Украіне нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, калі пасведчанне аформлена паводле новага парадку.
"Місія не прапаноўвала ў межах гэтага законапраекта асобных змен для людзей, якія не маюць дзейных дакументаў і раней не прайшлі першасную легалізацыю ва Украіне, таму што іх сітуацыя патрабуе асобнага абмеркавання і, верагодна, спецыяльнай працэдуры ўстанаўлення асобы і дакументавання, а не толькі дадатковага выключэння адносна пратэрмінаваных пашпартоў", — адзначылі ў місіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут