Ва Украіне ад свінога грыпу памерла ад 25 да 48 чалавек

13/01/2016 - 09:13

Ва Украіне павялічваецца колькасць захварэлых на свіны грып (Н1N1). Пра гэта паведамляе Міністэрства здароўя краіны. Па стане на 10 студзеня, ад гэтай хваробы ўжо памерлі 25 чалавек.

“Найбольшая колькасць смерцяў зарэгістравана ў Адэскай вобласці — 15 чалавек, у Вінніцкай — 7, у Харкаўскай — 1 і ў горадзе Кіеве — 2. Толькі за апошні тыдзень зарэгістравана 12 выпадкаў”, — гаворыцца ў заяве міністэрства.

Сярод гэтых выпадкаў пераважае штам грыпу тыпу A і В. Усе памерлыя не былі прышчэпленыя супраць грыпу. Пры гэтым, эпідэміялагічны парог не быў перавышаны ні ў адной вобласці.

Намесніца старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях аховы здароўя Ірына Сысоенка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку заяўляе пра іншую колькасць захварэлых:

“Па стане на 12 студзеня, на грып H1N1 захварэла 5,7% ад усяго насельніцтва краіны. З іх 70% — гэта дзеці і цяжарныя жанчыны”, — паведамляе намесніца.

У параўнанні з мінулым годам, колькасць смяротных выпадкаў павялічылася на 10%. У Адэсе ўжо памерла 28, у Вінніцы — 25 чалавек.

Разам з тым, Ірына Сысоенка адзначае, што 5 смяротных выпадкаў у Вінніцы адбыліся ў выніку грыпу нашмат лягчэйшай формы, чым H1N1.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі