У Мінску ля Палацу Незалежнасці сілавікі пусцілі слезацечны газ у натоўп пратэстуючых. Гэта здарылася пасля таго, як нехта з пратэстоўцаў распісаў машыну сістэмы "Рубеж" антылукашэнкаўскімі лозунгамі.
Пасля інцыдэнту людзі адышлі ад кардону. Некаторым нават здарылася, што пачащся хапун, і яны пабеглі ад ачаплення ў бок цэнтра. Але пазней пратэстоўцы вярнуліся, скандуючы "Фашысты!".
Па стане на 18:00 перад ачапленнем знаходзілася некалькі соцень чалавек. Каля шэрагу сілавікоў нехта перыядычна распыляе газ, ад якога рэжуць вочы і горла. Але людзі не сыходзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.