Увечары па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер

17/05/2018 - 16:04

Увечары 17 траўня па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер. Сіноптыкі з-за гэтага аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі, інфармуе БЕЛТА.

Паводле прагнозу, навальніцы пачаліся ад 15-й гадзіны, іх чакаюць да 21-й гадзіны. Падчас навальніц магчымае шквалістае ўзмацненне ветру — з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У некаторых раёнах можа прайсці град. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца і ўначы на 18 траўня, але толькі месцамі.

Як інфармавала Еўрарадыё, у выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі