Успышка каранавіруса адбылася ў доме-інтэрнаце ў Рэчыцкім раёне

16/06/2020 - 07:12

COVID-19 выявілі ў 33 падапечных і 4 работнікаў Маканавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у Рэчыцкім раёне. Пра гэта паведамляе сайт "Праўда Гомель".

Кіраўнік дома-інтэрната Міхаіл Астапенка запэўнівае, што сітуацыя пад кантролем. У доме-інтэрнаце налічваецца 326 падапечных-інвалідаў. Там арганізавана штодзённае дзяжурства лекара дома-інтэрната разам з доктарам цэнтральнай раённай бальніцы.

Супрацоўнікі дома-інтэрната з 1 траўня працуюць вахтавым метадам — па 14 дзён. Перад вахтай усе супрацоўнікі праходзяць тэст на каранавірус. Сваякам і валанцёрам забаронена наведваць пастаяльцаў. Самім жыхарам інтэрната тройчы ў дзень вымяраюць тэмпературу. 

Паводле звестак Мінздароўя, на 15 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 54 680 выпадкаў COVID-19, вылечыліся і былі выпісаныя 30 420 пацыентаў, памерлі 312 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі