Усе тры аб'екты, якія ўпалі на тэрыторыі Польшчы, аказаліся ракетамі Х-101

23/11/2026 - 09:28

Расійская ракета Х-101 / Мінабароны Украіны

У Польшчы правялі папярэднія агляды месцаў падзення расійскіх аб'ектаў. На ўсіх трох лакацыях знайшлі абломкі расійскіх крылатых ракет Х-101, вырабленых у чацвёртым квартале 2026 года, паведамляе акруговая пракуратура ў Любліне.

Паводле папярэдніх звестак, усе тры ракеты былі вырабленыя на прадпрыемствах у горадзе Дубна Маскоўскай вобласці РФ. Як паведамлялася раней, ракеты ўпалі ў трох месцах у Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах 20 лістапада падчас масіраванай расійскай атакі па тэрыторыі Украіны. Раней меркавалася, што гэта дзве ракеты і адзін дрон.

У пракуратуры заяўляюць, што ўсе сабраныя фрагменты ракет і крыміналістычныя сляды перададуць спецыялістам для далейшых даследаванняў.

Паводле інфармацыі Polsat News, Варшава склікае ў Бруселі пасяджэнне NATO. Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Павел Залеўскі заявіў, што Польшча хоча дамагчыся ўзмацнення супрацьпаветранай абароны краіны і ўсяго ўсходняга флангу Альянсу. Аднак выкарыстоўваць чацвёрты артыкул дамовы NATO (тэрміновыя кансультацыі ў выпадку пагрозы бяспецы або тэрытарыяльнай цэласнасці любога з удзельнікаў Альянсу) Польшча не плануе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі