Усе ахвяры і параненыя ў ДТЗ пад Калугай — беларусы

11/10/2019 - 08:28

Усе загінулыя і пацярпелыя ў страшным ДТЗ пад Калугай у Расіі — жыхары Беларусі, піша сайт "Калужский перекрёсток". 

Як распавядала Еўрарадыё, аўтааварыя адбылася 10 кастрычніка. Мікрааўтобус "Мерсэдэс" з беларускімі нумарамі ад'язжаў ад узбочыны і разварочваўся на дарозе, калі збоку ў яго ўрэзалася фура "Сканія". У ДТЗ загінулі чатыры чалавекі — кіроўка і тры пасажыры. Шасцярых чалавек з траўмамі даставілі ў лякарню. 

Пазней у СМІ з'явіліся звесткі, што колькасць ахвяраў павялічылася да пяці чалавек. Аднак у дарожнай паліцыі Калужскай вобласці гэтую інфармацыю не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі