Урад забараніў вываз пшанічнай мукі з Беларусі

11/12/2021 - 08:21

Урад часова забараніў вываз з Беларусі мукі з пшаніцы і спельты. Адпаведная пастанова Саўміна №709 ад 10 снежня афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Забарона будзе дзейнічаць тры месяцы. Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Гэтая часовая забарона дзейнічае таксама адносна тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры да таго, як пастанова набыла сілу. Фактычны вываз такіх тавараў за межы Беларусі мусіў бы адбыцца пасля таго, як пастанова набыла моц.

Пад забарону не трапляюць міжнародная гуманітарная дапамога, аказаная паводле рашэння ўрада, міжнародныя транзітныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, і тавары, якія трапілі пад мытныя працэдуры ў іншай дзяржаве — чальцы ЕАЭС і перавозяцца транзітам праз Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі