Урад Вялікабрытаніі заклікаў да байкоту гульні зборнай Беларусі ў Лізе нацый

07/10/2024 - 12:25

Футбольная зборная Беларусі восенню 2024-га / t.me/abffby/

Урад Вялікабрытаніі звязваўся з Ірландскай футбольнай асацыяцыяй і кіраўніцтвам Паўночнай Ірландыі з настойлівымі заклікамі да байкоту гульні зборнай Паўночнай Ірландыі з Беларуссю ў Лізе нацый. Як піша mirror.co.uk, прычынай называлася падтрымка рэжымам Лукашэнкі расійскага ўварвання ва Украіну.

Згаданы футбольны матч прызначаны на 12 кастрычніка, ён мусіць прайсці ў Венгрыі на нейтральным полі. Пра тое, што "ўзніклі перашкоды", паведаміў галоўны трэнер зборнай Паўночнай Ірландыі Майкл О’Ніл. "Насамрэч гэта ніяк не ўплывае на нашу падрыхтоўку", — кажа ён у каментары выданню. Паводле слоў трэнера, многія гульцы нават не падазраюць пра згаданую сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі