Урад унёс карэктывы ў аплату працы педагагічных работнікаў

14/07/2017 - 18:59

Урад Беларусі ўнёс карэктывы ў аплату працы педагагічных работнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць прыбытак. У пятніцу, 14 ліпеня, пастанова з’явілася на сайце Савета міністраў. З яе вынікае, што дзяржаўныя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі на платнай аснове, пры аплаце працы педработнікаў-удзельнікаў (але не кіраўнікоў), за кошт пазабюджэтных сродкаў, атрыманых ад такой дзейнасці, могуць выкарыстоўваць тарыфную стаўку 1-га разраду. Праўда, з умовай, што яна будзе ў памеры, які не перавышае двухразовага памеру тарыфнай стаўкі 1-га разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, а работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Адзначаецца, што тарыфная стаўка 1-га разраду мусіць быць узгодненая з дзяржаўным органам, якому падначальваецца ўстанова адукацыі. Прэс-служба Саўміна піша, што пастанова мусіць садзейнічаць удасканаленню аплаты працы педагагічных работнікаў дзяржаўных устаноў адукацыі. Дакумент пачынае дзейнічаць пасля яго афіцыйнай публікацыі. Цалкам дакумент гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі