Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным днём

06/12/2019 - 07:56

Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным днём. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Як вядома, петыцыю ў інтэрнэце з прапановай, каб апошні дзень года стаў выходным, падтрымалі больш за 15 тысяч чалавек. Па словах Румаса, прапанова разглядалася ва ўрадзе. Яна не знайшла падтрымкі "у сілу рознага шэрагу прычын — вытворчых і дзесьці асабістых". Прэм'ер кажа, што "большасць апытаных калектываў" выступілі за тое, каб 31 снежня працаваць і мець магчымасць павіншаваць сваіх калег з Новым годам.

У выніку, беларусы будуць адпачываць 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (гэты дзень будзе адпрацоўвацца ў суботу, 4 студзеня), 6 студзеня (яго беларусы адпрацуюць у суботу, 11 студзеня) і 7 студзеня.

Апошні раз 31 снежня было працоўным днём у нашай краіне ў 2015 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі