Урад Беларусі зацвердзіў меры па выкананні бюджэту на 2016 год

17/02/2016 - 18:13

Урад Беларусі пастановай №125 ад 16 лютага 2016 года зацвердзіў меры па выкананні рэспубліканскага бюджэту на 2016 год. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Савета міністраў.

У прыватнасці, органы дзяржкіравання, дзяржаўныя арганізацыі, гарадскiя, раённыя, сельскія і пасялковыя выканкамы павінны ўнесці ў Міністэрства фінансаў прапановы па скарачэнні прадугледжаных iм выдаткаў дзяржбюджэту. У тым ліку скарачэнне павінна адбыцца за кошт аптымізацыі сеткі і штатнай колькасці бюджэтных арганізацый.

Мінфіну прадпісана не дапускаць перавышэння лімітаў ўнутранай і знешняй дзяржаўнай пазыкі, прымаць рашэнні па выпуску, умовах размяшчэння, абарачэння і пагашэння дзяржаўных каштоўных папер у аб'ёме, прадугледжаным Законам аб рэспубліканскім бюджэце.

Як паведамлялася раней, сам бюджэт састарэў ужо на момант яго прыняцця. У прыватнасці, прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год прадугледжваў рост на 0,3%. І бюджэт, і прагноз сыходзілі з таго, што сярэднегадавы курс долара складзе 18 650 рублёў, а нафты — 50 долараў за бараль. Аднак ужо на пачатку года кошт нафты знізіся да 30 долараў за бараль, а долар перавысіў мяжу ў 21 тысячу рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі