Урад Беларусі не пакідае ідэі размясціць аблігацыі на 100 млрд расійскіх рублёў

26/06/2021 - 08:49

Урад Беларусі не пакідае ідэі прыцягнуць 100 млрд расійскіх рублёў шляхам продажу аблігацый у Расійскай Федэрацыі. Цяпер складзены спіс з 10 расійскіх банкаў, з якімі пра гэта трэба весці перамовы.

Сярод іх ёсць і "Газпрамбанк". Але раней расійскія інсайдары казалі, што ён не будзе набываць беларускія каштоўныя паперы праз сітуацыю з Віктарам Бабарыкам. Больш за год колішні топ-менеджар "Белгазпрамбанка" правёў за кратамі. Судовы працэс над ім і яго былымі калегамі завяршаецца гэтымі днямі ў Мінску.  

А вось каго няма ў спісе, так гэта "Сбербанку", кіраўнік якога Герман Грэф мае добрыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам і развівае інфраструктурныя праекты ў Мінску.

Фінансавы сектар Беларусі з 24 чэрвеня знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза. Пад уплывам ад навінаў пра гэта беларускія еўрабонды — каштоўныя паперы, размешчаныя на еўрапейскіх фондавых біржах — патаннелі да гістарычных мінімумаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі