Упершыню за 17 гадоў ў Беларусі пакаралі за абразу беларускай мовы

21/09/2016 - 17:06

Грамадзянін Беларусі ўпершыню з 1999 года быў аштрафаваны за абразу беларускай мовы, інфармуе БелаПАН.

Жыхар Мазыра Дзмітрый Шчарбатых, былы супрацоўнік сайта offside.by, у інтэрнэце неаднаразова абразліва выказваўся пра беларускую мову. Урэшце чарговае яго грэблівае выказванне абурыла гамельчука Ігара Случака. У сацыяльных сетках Шчарбатых пракаментаваў білборд футбольнага клуба "Славія": яму не спадабалася, што ў рэкламе ўжываецца беларуская мова.

Случак кажа, што прапанаваў апаненту папрасіць прабачэння, але той зрабіў выгляд, што дрэнна разумее беларускую мову і прасіць прабачэння не стаў. Пасля гэтага гамяльчук звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам з просьбай прыцягнуць Шчарбатых да адказнасці за публічную абразу беларускай мовы. Ён спаслаўся на артыкул 9.22 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэнне заканадаўства аб мовах).

Супрацоўнікі Мазырскага выканкаму адказалі Случаку, што са Шчарбатых правялі прафілактычную гутарку і "ён усвядоміў сваё неправамернае паводзіны і запэўніў у недапушчальнасці здзяйснення падобных дзеянняў у далейшым". Такі адказ не задаволіў Случака, і ён звярнуўся ў пракуратуру. У выніку пракуратура пакарала Шчарбатых штрафам у 84 рублі (чатыры базавыя велічыні).

Дарэчы, у Інфармацыйным цэнтр МУС Случаку паведамілі, што па гэтым артыкула Адміністрацыйнага кодэксу да адказнасці грамадзяне не прыцягваліся з 1999 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі