Упершыню ў свеце праведзенае паспяховае выпрабаванне пасажырскага беспілотніка

07/02/2018 - 08:30

Упершыню ў свеце праведзенае паспяховае выпрабаванне пасажырскага беспілотніка. Яно адбылося ў Кітаі ў правінцыі Гуандун. Пасажыр дрона EHang 184 знаходзіцца ў кабіне адзін, але яму не трэба ім кіраваць падчас перасоўвання па паветры — дастаткова сесці ў крэсла і прышпіліць рэмень бяспекі.

EHang 184 працуе на электрычных батарэях. За адзін рэйс ён можа перавезці аднаго чалавека, вага якога не перавышае 100 кг. Дрон лятае на вышыні да 500 метраў, мае максімальную хуткасць 100 км/г (на працягу 25 хвілін без падзарадкі), інфармуе сайт ria.ru.

Аднак распрацоўшчыкі кажуць, што выкарыстанне падобных дронаў у паўсядзённым жыцці — гэта дастаткова далёкая перспектыва.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі