Выхад у адкрыты космас
Упершыню ў гісторыі турыст выйшаў у адкрыты космас. Мільярдэр Джарэд Айзекман прабыў там некалькі хвілін. "Дома ў нас шмат працы, але адсюль Зямля здаецца ідэальным светам", — сказаў ён. У космасе пабывала і супрацоўніца SpaceX Сара Джыліс. Яны з'яўляюцца ўдзельнікамі пяцідзённай прыватнай даследчай місіі Polaris Dawn. На мадэрнізаваным караблі Crew Dragon 10 верасня ў космас таксама паляцелі адстаўны пілот, падпалкоўнік Скот Поціт і яшчэ адна супрацоўніца SpaceX Ганна Менон.
Першы выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў адбыўся, калі Crew Dragon падняўся на вышыню прыкладна 700 кіламетраў.
Айзекман разам з SpaceX прафінансаваў гэтую місію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут