Унутраныя войскі трэніраваліся змагацца з "масавымі беспарадкамі" ў Мінску

24/03/2023 - 16:05

У Ліпках на ўскраіне Мінска прайшлі "планавыя тактыка-спецыяльныя вучэнні" ўнутраных войск. Як паведамляе прэс-служба МУС, у іх удзельнічалі вайскоўцы часцей Мінскага гарнізона і атрадаў спецпрызначэння. Яны адпрацоўвалі "зладжанасць дзеянняў" па змаганні з "групавымі парушэннямі грамадскага парадку" і "масавымі беспарадкамі ў населеным пункце" — з масавымі выступленнямі мірнага насельніцтва. У прыватнасці, унутраныя войскі трэніраваліся абараняць адміністрацыйныя будынкі. Падобныя трэніроўкі праходзяць і ў рэгіёнах.

За вучэннямі назіраў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. А яго намеснік, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў сказаў, што з дапамогай беспілотнікаў яны збіраюцца "кропкава выяўляць завадатараў і кіраўнікоў натоўпу". Рэжым Аляксандра Лукашэнкі панічна баіцца масавых пратэстаў беларусаў і рыхтуецца да жорсткага іх падаўлення. Некалькі дзён таму мінская міліцыя адпрацоўвала абарону горада ад нападу "партызан".

t.me/pressmvd/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі