Унікальныя і прыгожыя беларускія словы — падборка са значэннямі

08/01/2025 - 12:50

. / euroradio.fm

Беларуская мова багатая на словы, якія здзіўляюць сваёй унікальнасцю. Некаторыя з іх немагчыма перакласці на рускую мову адным словам, а ў іншых цікавыя значэнні.

У картках і відэа распавядаем пра такія ўнікальныя беларускія словы. Напрыклад, ці ведаеце вы, што значыць "кволіцца" або "звяга"? Вось яшчэ некалькі прыкладаў:

  • "Зяпа" — у пераносным значэнні выкарыстоўваецца як "рот" або "пашча". Напрыклад, "Забі зяпу!" можна выкарыстаць як "заткніся!".
  • "Талака" — гэта не зусім "суботнік", хутчэй, нейкая калектыўная праца, калектыўная дапамога. Напрыклад, "зрабіць талакой".
  • "Знічка" — гэта не проста зорка, а менавіта падаючая зорка. Прыгожа, праўда?

Яшчэ некалькі прыкладаў безэквівалентнай беларускай лексікі можна знайсці на картках:

Такога паняцця, як "самыя прыгожыя словы беларускай мовы", у філалогіі, вядома, няма, але мы часам пыталіся ў нашых чытачоў, і часцей за ўсё яны называлі словы "каханне", "воля", "валошка", "рух", "пяшчота" і "мара".

Якія беларускія словы вы лічыце самымі прыгожымі? Можаце прапанаваць свае варыянты ў каментарыях у нашым Instagram!

Дарэчы, яшчэ падборку цікавых і ўнікальных беларускіх слоў са значэннямі вы можаце паглядзець у гэтым кароткім відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі