У аўторак, 14 снежня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Уначы мокры снег і дождж магчымыя па Гомельскай вобласці, а ўдзень месцамі па Гродзеншчыне. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёд у асобных раёнах, пра галалёдзіцу, якая месцамі захаваецца на дарогах.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -5 градусаў да +1 (пры праясненнях — да -7). У Мінску ў начныя гадзіны — 2-4 марозу, у дзённыя гадзіны — ад 0 да -2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут